Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маламе́рны, ‑ая, ‑ае.

Невялікага размеру, няпоўнай меры. Маламерная пасудзіна.

маламетра́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Маламетражная кватэра.

маламетра́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць маламетражнага.

маламетра́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае малы метраж.

маламо́цны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае дастатковых сродкаў для вядзення гаспадаркі; бедны, незаможны.

маланадзе́йны, ‑ая, ‑ае.

На якога нельга спадзявацца, які не выклікае давер’я. Маланадзейны чалавек.

маланае́зджаны, ‑ая, ‑ае.

Па якім мала ездзілі. Маланаезджаная дарога.

маланасе́ленасць, ‑і, ж.

Стан маланаселенага.

маланасе́лены, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова населены, які мае мала насельніцтва. Маланаселены раён.

мала́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры, звычайна ў выглядзе яркай звілістай лініі. У тым баку, дзе клубілася хмара, бліснула сіняя маланка; счакаўшы трохі, ударыў пярун, заглушаючы ўсё навокал. Новікаў. Сціхае дождж. Радзей аблокі... Усё далей маланка, гром... Лойка.

2. Вельмі тэрміновая тэлеграма. Віншаванняў маланкі, Вітанняў лісты Лістаносцы разнеслі ўсім адрасатам. Панчанка.

3. Невялікая насценная газета, якая выпускаецца ў асоба тэрміновых выпадках і асвятляе неадкладныя і вельмі важныя, надзённыя пытанні. Аб сесіі напаміналі шматтыражка, сатырычная газета-плакат «Аса», «маланкі», карыкатуры. Карпаў.

4. Від засцежкі, якая хутка зашморгваецца. Перад сталом стаяў малады чалавек з папкай на засцежцы «маланка». «Звязда».

5. у знач. прысл. мала́нкай. Вельмі хутка, імгненна. Нядоўга думаючы, кінуўся Міколка маланкай да цягніка. Лынькоў.