Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кусо́чак, ‑чка, м.

Памянш. да кусок; невялікі кусок. Феня кінулася на кухню, наліла ў талерку булёну, паклала кусочак мяса. Арабей.

куст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Нізкарослая дравяністая расліна, у якой галіны пачынаюцца амаль ад самай паверхні глебы. Куст бэзу. Куст парэчак. Куст маліны.

2. Травяністая расліна, сцябліны якой растуць пучком. Куст быльніку. Куст суніц.

3. перан. Аб’яднанне якіх‑н. прадпрыемстваў, арцелей і пад.

•••

Какаінавы куст — трапічная расліна сямейства какаінавых, лісце якой утрымлівае какаін і іншыя алкалоіды; кока ​2.

Глядзець (пазіраць) у кусты гл. глядзець.

У кусты (хавацца, уцякаць і г. д.) — далей ад адказнасць ад непасрэднага ўдзелу ў справе.

куставы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які расце кустом (у 1, 2 знач.). Куставыя расліны.

2. Які мае адносіны да куста (у 3 знач.). Куставая нарада. Куставыя семінары агітатараў.

кустападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму куста, падобны на куст (у 1, 2 знач.). Кустападобная вярба.

кустарэ́з, ‑а, м.

Машына для расчысткі тэрыторыі ад кустоў і драбналесся.

кустарэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для выкарчоўвання кустоў. Кустарэзны плуг.

кусто́к, ‑тка, м.

Памянш. да куст (у 1, 2 знач.); невялікі куст. Усё тут было знаёма Рыгору: кожны кусток пры дарозе, кожнае дрэва. Краўчанка.

кусто́ўе, ‑я, н., зб.

Разм. Кусты (у 1 знач.). Дазодзілася [Мірону Іванавічу] па начы лазіць з хлопцамі па кустоўю, па росным жыце, наладжваць засады на дарогах. Лынькоў. Наперадзе, мусіць, у лагчынцы, зашарэла нейкае кустоўе — лаза ці які хмызняк. Быкаў.

кусто́ўнік, ‑у, м.

Шматгадовая лекавая расліна сямейства крыжакветных, якая расце на балотах або на лугах са стаячай вадой. Балоты з густымі зараслямі лазы, кустоўніку і маладой асакі рассцілаліся шырачэзнымі круглымі абшарамі. Колас.

ку́сцік, ‑а, м.

Памянш. да куст (у 1, 2 знач.); невялікі куст. Кусцік травы. □ У лесе егер Дзямід ведаў кожны кусцік, кожную птушку, кожнага звера з усімі яго звычкамі і норавамі. В. Вольскі.