дэфіцы́тнасць, ‑і,
Уласцівасць дэфіцытнага.
дэфіцы́тнасць, ‑і,
Уласцівасць дэфіцытнага.
дэфіцы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. З дэфіцытам (у 1 знач.); нявыгадны.
2. Які не задавальняе допыту, недастатковы па колькасці.
дэфля́цыя, ‑і,
1. Змяншэнне колькасці папяровых грошай і банкнотаў, якія знаходзяцца ў абароце, з мэтай павысіць іх пакупную здольнасць.
2. Выдзіманне і шліфаванне горных парод мінеральнымі часцінкамі з дапамогай ветру.
[Ад лац. deflare — здзімаць.]
дэхка́не, ‑ан;
Сяляне ў Сярэдняй Азіі.
[Ад цюрк. dihqan — вясковы.]
дэхка́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэхканіна, належыць яму.
дэхларава́цца, ‑руецца;
дэхларава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Правесці (праводзіць) дэхларацыю.
дэхлара́цыя, ‑і,
Выдаленне хлору з арганічных злучэнняў, якія змяшчаюць у сабе хлор.
дэцы...
Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае дзесятую долю той меры, якая названа ў другой частцы, напрыклад:
[Ад лац. decem — дзесяць.]
дэ́цыма, ‑ы,
1. Інтэрвал паміж першай і дзесятай ступенямі дыятанічнай гамы.
2. Страфа з дзесяці радкоў.
[Ад лац. decima — дзесятая.]