Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ку́рыя, ‑і, ж.

1. Гіст. Аб’яднанне некалькіх патрыцыянскіх родаў у Старажытным Рыме.

2. Разрад выбаршчыкаў па нацыянальнай, маёмаснай, расавай і інш. прыметах у капіталістычных краінах. Рабочая курыя.

•••

Рымская (папская) курыя — сукупнасць цэнтральных устаноў, цераз якія рымскі папа ажыццяўляе кіраўніцтва каталіцкай царквой.

Феадальная курыя — савет сеньёра з яго васаламі ў сярэднія вякі.

[Лац. curia.]

курыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да курыі. Курыяльная сістэма выбараў.

курэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. курыць (у 1 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. курыць (у 2 знач.).

курэ́нь, курэня, м.

1. Абл. Будан. — Мы ўжо і курані ў лесе пабудавалі, і хлеб, які быў, пахавалі. Шчарбатаў.

2. Жылая хата ў некаторых месцах Украіны, Дона.

3. Гіст. Асобная часць Запарожскага войска, а таксама ваенны стан такой часці.

курэ́ц, ‑рца, м.

Той, хто курыць. Едкі пах тытуню дайшоў да ложка, хоць курэц і стаяў перад адчыненым акном. Шамякін.

курэ́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць курцу. Кончыў дзед сваё снеданне і дастаў курэцкія прылады — па ядзе добра і закурыць. Колас.

курэ́цца, ‑эецца; незак.

Разм. Тое, што і курыцца (у 1–3 знач.). Туман прынёс аднекуль гарэлае: недзе блізка курэўся пасля пастухоў на вогнішчы корч. Пташнікаў. На вуліцах каля хат снег курэўся, як дым. Краўчанка.

курэ́ць, ‑рыць; незак.

Тое, што і курыцца (у 1–3 знач.). Цыгарка з газеты густа курэла на попельніцы. Хадкевіч. Мокрая зямля пачынала курэць параю. Ракітны. Машына .. неслася па шашы, аж курэў снег. Арабей.

•••

Аж (толькі) пыл курыць гл. пыл.

кус, ‑а, м.

Разм. Кусок, звычайна вялікі. Кус хлеба.

куса́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑сацы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто кусаецца.