ма́тачнік, ‑а, м.
1. Вялікая ячэя ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка. // Скрыначка, прызначаная для адсадкі пчалінай маткі пры раенні.
2. Памяшканне для матак якога‑н. віду свойскай жывёлы. Матачнік для трусоў.
3. Спец. Расліна, якая выкарыстоўваецца для вырошчвання новых раслін.
4. Спец. Участак, дзе растуць насеннікі або саджанцы якіх‑н. раслін.
ма́тачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да маткі (у 2, 3 знач.).
ма́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Маці, мама. — Матка! А калі гэта да нас Шпак .. прыходзіў? — спытала адна маладзіца сваю свякроў, бабку Таццяну. Колас.
2. Самка жывёл і насякомых, якая выводзіць патомства. Малыя ягняты, .. адбіўшыся ад матак, на момант спыняліся. Крапіва. Пчолы-разведчыкі знаходзілі .. вуллі і пакрысе абжывалі іх, каб потым прывесці сюды матку з роем. Кулакоўскі.
3. Унутраны палавы орган жанчын і самак жывародзячых жывёл, у якім развіваецца зародак.
4. (звычайна ў прыдатку). Аб тым, што з’яўляецца самым родным і блізкім. Апранула зямля-матка Кажушок зялёны. Колас. Я тут бачыў свой край, поле, рэчку, бор, Сваю катку-зямлю — Беларусь. Купала.
матко́вы, ‑ая, ‑ае.
Зматаны ў маткі, у матках. Матковая пража.
матлашы́ць, ‑лашу, ‑лошыш, ‑лошыць; незак., каго-што.
Разм.
1. Рваць на шматкі, кавалкі. Сабакі матлошаць зайца.
2. Прыводзіць у бязладны стан. Матлашыць вецер Пракопаву бараду і псуе работу яму: засыпае сцежку белымі струменьчыкамі дробнага, пухкага, як мука, снегу. Колас.
3. Біць, дубасіць, нішчыць. Бывала, даўней, як завядзецца бойка — усё сяло калоціцца. Пабяруць калы і пачнуць матлашыць адзін аднаго. Колас. [Юзік:] — І калі мы раз наступілі на .. [урангелеўцаў] ды, закрычаўшы ўра, пачалі матлашыць іх штыкамі ды прыкладамі, дык яны кінуліся наўцёкі, а некаторыя здаліся. Крапіва.
матлёт, ‑а, М ‑лёце, м.
Даўні матроскі танец, які ў 20 ст. атрымаў пашырэнне ў якасці бальнага і эстраднага танца.
[Ад фр. matelot — матрос.]
матля́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. матляць і стан паводле знач. дзеясл. матляцца.
матля́цца, ‑яецца; незак.
Разм.
1. Тое, што і матацца 1 (у 1 знач.). Прасторны і даволі памяты гарнітур вісеў на .. [Лукашыку], бы на калу, рукі матляліся, як чужыя. Дамашэвіч.
2. Часта рухацца з боку ў бок; хістацца. Стаяла позняя восень. Дзе-нідзе на дрэвах бездапаможна матлялася ад ветру пабурэлае лісце. Новікаў.
матля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Разм.
1. чым. Тое, што і матаць 1 (у 2 знач.). Жэнька сядзіць у дваровым садку на лавачцы, есць .. хлеб і матляе нагамі. Лужанін. Ззаду фыркалі і матлялі галовамі, адбіваючыся ад камароў, коні. Новікаў.
2. што. Часта рухаць з боку ў бок; хістаць. Вецер матляў мокрыя, цяжкія ад дажджу крысы паліто, зрываў шапкі. Васілеўская. Плуг выскокваў з баразны, матляў.. [Марыйчына] худзенькае цельца, нібы былінку. Місько. / у безас. ужыв. Коні ўсё набіралі бег, усё ляцелі, калёсы кідала, матляла так, што сэрца як не разрывалася. Мележ.
матну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Аднакр. да матацца 1 (у 1 знач.).
2. Разм. Хутка пабегчы, кінуцца куды‑н. Матрона матнулася праз вуліцу, маючы кірунак да кватэры пісара. Колас. // Прамільгнуць. Перад вачамі матнулася таўсматая, з клункам за плячамі, жанчына. Лобан.