Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мадэлі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да мадэліраваць.

мадэлі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. Рабіць, ствараць мадэль (у 2, 3 і 6 знач.). Мадэліраваць паліто. Мадэліраваць новую марку аўтамашыны.

2. У скульптуры — апрацоўваць паверхню, падаючы ёй пэўную форму; ляпіць.

3. У жывапісе — перадаваць аб’ём, рэльефнасць на карціпе пры дапамозе светаценю.

[Фр. modeler ад лац. modulus.]

мадэліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак, ж.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. мадэліраваць (у 2, 3 знач.).

мадэлі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па вырабу мадэлей (у 1 знач.).

мадэлі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да мадэліст.

мадэ́ль, ‑і, ж.

1. Макет чаго‑н., часцей у зменшаным выглядзе. Мадэль самалёта. Мадэль карабля.

2. Узорны экзэмпляр якога‑н. новага вырабу. Мадэль зімовага паліто. Выстаўка мадэлей абутку.

3. Тып, марка, узор канструкцыі. Новая мадэль аўтамабіля.

4. Тое, што служыць матэрыялам для мастацкага адлюстравання; натура.

5. Узор дэталі, прадмета і інш., з якога робіцца форма для адліўкі. Двое наладчыкаў на фармовачным участку ўстанаўлівалі на машыны новыя мадэлі. Карпаў.

6. Спец. Схема якой‑н. з’явы або фізічнага аб’екта. Мадэль атама. Словаўтваральная мадэль.

[Фр. modèle — узор ад лац. modulus — мера, узор.]

мадэлье́р, ‑а, м.

Спецыяліст па вырабу мадэляў (у 2 знач.).

[Фр. modeleur.]

мадэлье́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да мадэльер.

мадэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мадэлі (у 1, 2 і 5 знач.). Мадэльны цэх.

2. Зроблены па апошняй мадэлі, модзе. Мадэльныя туфлі.

3. у знач. наз. мадэ́льная, ‑ай, ж. Майстэрня або цэх, дзе робяцца мадэлі (у 1, 2 і 5 знач.). Мадэльная мясцілася адразу ж каля склада ў невялікім драўляным будынку. Галавач.

мадэ́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які робіць мадэлі (у 5 знач.).