Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кура́тніца, ‑ы, ж.

Жанчына, якая даглядае курэй.

кура́ціна, ‑ы, ж.

Мяса курыцы як ежа.

кура́ч, ‑а, м.

Абл. Дымар. — Ці адгуляліся завідна? — сустрэў сына.. на ганку бацька. Ён сядзеў на самай ніжняй прыступцы і ладзіў курач. Б. Стральцоў.

курбе́т, ‑а, М ‑беце, м.

Скачок з падагнутымі пярэднімі нагамі, які выконвае верхавы конь. // Разм. Скачок, мудрагелістае па ў танцы.

[Фр. courbette.]

курга́н, а́ і ‑а; мн. курганы́, ‑о́ў і курга́ны, ‑аў; м.

Высокі старадаўні магільны насып. Скіфскі курган. □ Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт ўцяклі. — Удзірванелы курган векавечны. Купала. Каля вёскі Ствольная ўзвышаецца сярод поля даволі вялікая група старадаўніх курганоў. В. Вольскі. // Горка, узгорак. Шкода светлай ручаінкі У берагах пясчаных, Што, як срэбра, мкне-бруіцца Паміж гор, курганаў. Колас.

•••

Курган Славы — конусападобны земляны насып з мемарыяльнымі архітэктурнымі надбудовамі для ўвекавечвання подзвігу савецкага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны.

курга́нне, ‑я, н., зб.

Курганы. У мутна-бялёсых далях, з .. курганнем і гурбамі снегу, маячылі зубчатыя сцены, вежы замкаў. Гарэцкі.

курга́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кургана. Курганны насып. // Пакрыты курганамі. Курганны край.

курд,

гл. курды.

курдзю́к, ‑а, м.

Тлушчавае адкладанне каля хваста ў некаторых народ авечак.

[Ад цюрк. куйрук — хвост.]

курдзю́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да курдзюка; з курдзюком. Курдзючная авечка.