куп’і́сты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты купінамі, з купінамі. Прастор, зарослы асакой, пераходзіць у куп’істае балота. Чорны.
купі́цца, ‑піцца; зак.
Аказацца купленым. Усё неабходнае купіцца, набудзецца.
купі́ць, куплю, купіш, купіць; зак., каго-што.
1. Набыць за грошы ці іншыя каштоўнасці. Купіць касцюм. Купіць кнігу. □ За багацце розуму не купіш. Прыказка.
2. перан. Подкупам, абяцаннямі і пад. схіліць на свой бок; падкупіць. У Аўгінні ніякіх сумненняў цяпер не заставалася: Саўку нанялі, купілі за грошы і ставілі на цёмную, здрадніцкую справу. Колас. // чым. Разм. Схіліць у сваю карысць якімі‑н. дзеяннямі, якасцямі. [Ураднік] лаяўся, гразіў, абяцаў арыштаваць і згнаіць у турме, спрабаваў купіць ліслівасцю, прасіў, але Агапа стаяла на сваім. Чарнышэвіч.
•••
За што купіў, за тое і прадаю — паўтараю толькі тое, што чуў, за дакладнасць не ручаюся.
Купіць ката ў мяшку — набыць што‑н., не бачачы і не ведаючы яго якасці.
ку́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Памянш. да купа (у 1, 2 і 3 знач.); невялікая купа. Купка бяроз. Купка дзяцей. Купка моху.
ку́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад купіць.
купле́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. Асобная страфа верша або песні. Аўдыторыя сустракала кожны новы куплет.. песні стрыманым рогатам. Мікуліч.
2. толькі мн. (купле́ты, ‑аў). Сатырычная або гумарыстычная песенька на бытавую або палітычную тэму, звычайна з прыпевам, які паўтараецца. Бабіньскі выканаў куплеты Мефістофеля з «Фауста» Руно. «Звязда».
[Фр. couplet.]
купле́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да куплета (у 1 знач.). Дакладны рытм прыпеўкі, папулярная куплетная форма, даходлівая меладычная інтанацыя, жвавасць .. вызначылі выдатнае месца прыпеўкі ў музычнай практыцы рускага, украінскага і беларускага народаў. «Беларусь».
куплеты́ст, ‑а, М ‑сне, м.
Артыст, які выконвае куплеты (у 2 знач.).
куплеты́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да куплетыст.
куплёны, ‑ая, ‑ае.
Не свайго вырабу, набыты за грошы. Тытун быў свой, а не куплёны І драў ён горла, як шалёны. Колас.