Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэка́нства, ‑а, н.

Выкананне абавязкаў дэкана; пасада дэкана.

дэкара́тар, ‑а, м.

1. Мастак, які піша дэкарацыі.

2. Спецыяліст, які афармляе сцэны, будынкі, паркі і пад.

дэкара́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэкаратара. Дэкарагарская праца.

дэкараты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дэкаратыўнага (у 2 знач.). Дэкаратыўнасць карціны.

дэкараты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для ўпрыгожвання. Дэкаратыўнае пано. Дэкаратыўныя кусты. Дэкаратыўныя тканіны.

2. Маляўнічы, эфектны. Дэкаратыўны выгляд. □ Бярозы стаялі нерухома, у шэрым змроку яны здаваліся ніцымі, а кусты і елкі дэкаратыўнымі. Карпаў.

3. Звязаны з афармленнем сцэны дэкарацыямі. Дэкаратыўнае афармленне.

4. перан. Разм. Ненатуральны, штучны; паказны. Сіратліва, як бы яно не натуральнае, а зробленае, дэкаратыўнае, вісіць над сопкамі халоднае сонца. Шамякін.

[Фр. décoratif.]

дэкарацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэкарацыі. Дэкарацыйны склад.

дэкара́цыя, ‑і, ж.

Прызначаны для сцэны жывапісны малюнак або архітэктурнае збудаванне з паказам месца і абставін тэатральнага дзеяння. Будзе ў нас і свой раяль, і духавы аркестр, і добрыя дэкарацыі на сцэне. Скрыпка. // перан. Пра што‑н. паказное, штучнае.

•••

Перамена дэкарацый гл. перамена.

[Фр. décoration.]

дэкары́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэкарыраваць.

дэкары́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да дэкарыраваць.

дэкары́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Прыгожа аформіць (афармляць) што‑н. (будынак, памяшканне і пад.). Дэкарыраваць сцэну. Дэкарыраваць залу кветкамі.

[Ад фр. décorer.]