Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэзінтэгра́цыя, ‑і, ж.

Распадзенне, расчляненне цэлага на састаўныя часткі; проціл. інтэграцыя.

[Ад фр. dés — ад‑, раз- і лац. integer — суцэльны.]

дэзінфармава́цца, ‑муецца; незак.

Зал. да дэзінфармаваць.

дэзінфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.

Увесці (уводзіць) у зман няправільнай інфармацыяй. Дэзінфармаваць варожую разведку.

дэзінфармацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Разлічаны на дэзінфармацыю; падманны. Дэзінфармацыйныя звесткі.

дэзінфарма́цыя, ‑і, ж.

Распаўсюджанне няправільных або фальшывых звестак з мэтай увесці каго‑н. у зман.

[Ад фр. dés — ад‑, раз- і informer — паведамляць, апавяшчаць.]

дэзінфе́ктар, ‑а, м.

1. Той, хто робіць дэзінфекцыю.

2. Рэчыва, сродак, якія ўжываюцца для дэзінфекцыі.

дэзінфекцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэзінфекцыі, прызначаны для яе. Дэзінфекцыйная камера. Дэзінфекцыйныя сродкі.

дэзінфе́кцыя, ‑і, ж.

Знішчэнне заразных мікробаў з дапамогай спецыяльных сродкаў; абеззаражванне. Зрабіць дэзінфекцыю.

[Фр. désinfection.]

дэзінфіцы́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэзінфіцыраваць.

дэзінфіцы́равацца, ‑руецца; зак. і незак.

1. Паддацца (паддавацца) дэзінфекцыі.

2. толькі незак. Зал. да дэзінфіцыраваць.