супако́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuсупако́йлівасць, ‑і,
Уласцівасць супакойлівага.
супако́йлівы, ‑ая, ‑ае.
Які спрыяе супакаенню, нясе супакаенне.
супаліме́ры, ‑аў;
Палімеры, якія атрымліваюцца ўзаемадзеяннем двух або больш зыходных рэчываў — нізкамалекулярных злучэнняў (манамераў).
супараўна́льнасць, ‑і,
Магчымасць узаемнага параўнання чаго‑н.
супараўна́льны, ‑ая, ‑ае.
Такі, што можа быць параўнаны з іншым (іншымі).
су́парт, ‑а,
Рухомы вузел металарэзных і дрэваапрацоўчых станкоў, які ўтрымлівае разец.
[Фр. support.]
су́партавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да супарта, забяспечаны супартам.
супаста́віцца, ‑ставіцца;
Суаднесціся.
супаста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць;
Параўнаць з чым‑н. або паміж сабой, узаемна суадносячы што‑н.