Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

курсавы́ 1, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да курсу ​1 (у 1 знач.). Курсавы вугал.

курсавы́ 2, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да курса ​2 (у 1, 3, 4, 5 і 6 знач.). Курсавы экзамен. Курсавая работа. Курсавая розніца каштоўных папер.

курса́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Навучэнец курсаў.

2. Выхаванец ваеннай навучальнай установы. Курсант танкавага вучылішча.

курса́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да курсант (у 1 знач.).

курса́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да курсанта, належыць яму. Курсанцкая форма. Курсанцкі білет.

курсі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. курсіраваць.

курсі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Рабіць рэгулярныя паездкі, рэйсы па пэўнаму маршруту (пра транспарт). Увесь час ад склада збожжа ў поле курсіруюць аўтамашыны. «Звязда». Гэта быў адзін з тых пасажырскіх самалётаў, якія курсіравалі на адлегласці не больш дзвюх гадзін палёту. Шамякін.

курсі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Слухачка вышэйшых жаночых курсаў у дарэвалюцыйнай Расіі канца 19 і пачатку 20 стст.

курсі́ў, ‑сіву, м.

Друкарскі нахільны шрыфт з напісаннем літар, падобным да рукапіснага.

[Ад лац. cursiva (litera) — скорапіс.]

курсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да курсіву. Курсіўны набор.

курсо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да курсоўкі. Курсовачнае лячэнне. // Які лечыцца па курсоўцы. Курсовачныя хворыя.