дэсегрэгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе;
Ажыццявіць (ажыццяўляць) дэсегрэгацыю.
дэсегрэгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе;
Ажыццявіць (ажыццяўляць) дэсегрэгацыю.
дэсегрэга́цыя, ‑і,
Адмена сегрэгацыі, адмаўленне ад палітыкі сегрэгацыі (у 1 знач.), ліквідацыя заканадаўства, якое падзяляе насельніцтва паводле расавых адзнак.
[Ад лац. de... і segregatio — аддзяленне.]
дэсе́рт, ‑у,
Салодкія стравы, садавіна, цукеркі і інш., якія падаюцца у канцы абеду.
[Фр. dessert.]
дэсе́ртны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэсерту.
дэсіка́нты, ‑аў;
Хімічныя рэчывы, якія ўжываюцца для высушвання сцёблаў і лісця раслін з мэтай паскарэння іх паспявання і аблягчэння машыннай уборкі ўраджаю.
[Ад лац. desiccare — высушваць.]
дэ́спат, ‑а,
1. У рабаўладальніцкіх манархіях Старажытнага Усходу жорсткі самадзяржаўны правіцель.
2.
[Грэч. despotēs.]
дэспаты́зм, ‑у,
1. Тое, што і дэспатыя.
2. Самавольства ў адносінах да акружаючых; самадурства, тыранства.
дэспаты́чнасць, ‑і,
Уласцівасць дэспатычнага.
дэспаты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на дэспатыі.
2. Самаўладны, які не лічыцца з воляй і жаданнямі другіх.
дэспаты́я, ‑і,
Форма неабмежаванай дзяржаўнай улады; дзяржава з уладай дэспата (у 1 знач.).
[Грэч. despoteia.]