дэ́рбі,
Спаборніцтва для трохгадовых скакавых і чатырохгадовых рысістых коней.
[Англ. derby.]
дэ́рбі,
Спаборніцтва для трохгадовых скакавых і чатырохгадовых рысістых коней.
[Англ. derby.]
дэ́рвіш і дэрві́ш, ‑а,
Мусульманскі манах, які вядзе аскетычны спосаб жыцця.
[Перс. därvīs — жабрак.]
дэ́рма, ‑ы,
Злучальнатканкавая частка скуры ў пазваночных жывёл і ў чалавека, якая знаходзіцца пад эпідэрмісам.
[Грэч. derma.]
дэрматалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэрматалогіі.
дэрматало́гія, ‑і,
Галіна медыцыны, якая вывучае хваробы скуры.
[Ад грэч. derma, dermatos — скура і 1logos — вучэнне.]
дэрмато́з, ‑у,
Агульны тэрмін для абазначэння хвароб скуры і яе прыдаткаў (валасоў, ногцяў).
[Ад грэч. derma, dermatos — скура.]
дэрмато́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне дэрматалогіі.
дэрматы́т, ‑у,
Запаленне, захворванне скуры.
[Ад грэч. derma, dermatos — скура.]
дэрмаці́н, ‑у,
Штучная скура: тканіна са спецыяльным пакрыццём для абіўкі мэблі, пераплёту кніг і пад.
[Ад грэч. derma, dermatos — скура.]
дэрмаці́навы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з дэрмаціну.