дэпо́вец, ‑поўца,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuдэпо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэпо (у 1 знач.).
дэпрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэпрэсіі.
дэпрэ́сія, ‑і,
1. Заняпад, застой гаспадаркі ў капіталістычнай краіне.
2. Хваравіта прыгнечаны душэўны стан чалавека.
[Ад лац. depressio — прыгнечанне.]
дэпута́т, ‑а,
1. Выбарны прадстаўнік, член выбарнай дзяржаўнай установы.
2. Выбраная або прызначаная асоба, упаўнаважаная выконваць якое‑н. даручэнне.
[Лац. deputatus.]
дэпута́тка, ‑і,
дэпута́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Дэпутата, належыць яму.
дэпута́цыя, ‑і,
Група выбраных асоб, што дзейнічае па даручэнню якой‑н. арганізацыі або калектыву.
[Фр. députation.]
дэратыза́цыя, ‑і,
Сукупнасць мер, накіраваных на знішчэнне грызуноў.
[Фр. dératisation.]
дэ́раш, ‑а,
Конь шэрай масці з прымессю іншага колеру.
[З венг. deres.]