лі́тый, ‑ю,
Хімічны элемент, мяккі, вельмі лёгкі шчолачны метал серабрыста-белага колеру, які выкарыстоўваецца пераважна ў ядзернай энергетыцы.
[Ад грэч. lithios — каменны.]
лі́тый, ‑ю,
Хімічны элемент, мяккі, вельмі лёгкі шчолачны метал серабрыста-белага колеру, які выкарыстоўваецца пераважна ў ядзернай энергетыцы.
[Ад грэч. lithios — каменны.]
літыя́, ‑і,
1. Кароткае царкоўнае богаслужэнне.
2. Абрад у хрысціянстве, адпяванне нябожчыка.
[Ад грэч. lité — просьба, маленне.]
лі́ўневы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ліўня (у 1 знач.); дажджавы.
ліўр, ‑а,
Грашовая адзінка ў Францыі да ўвядзення ў 1799 г. франка; сярэбраная манета ў сярэдневяковай Францыі.
[Фр. livre.]
ліўрэ́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны на ліўрэі.
2. Адзеты ў ліўрэю, які носіць ліўрэю.
ліўрэ́я, ‑і,
Форменная, звычайна расшытая галунамі адзежа для швейцараў, лакеяў, фурманаў.
[Фр. livrée.]
ліф, ‑а,
Частка жаночай сукенкі, якая аблягае грудзі і спіну.
[Гал. lijf.]
ліфт, ‑а,
Пад’ёмная машына для перамяшчэння пасажыраў і грузаў у шматпавярховых дамах, шахтах і пад.
[Гал. lift.]
ліфцёр, ‑а,
Той, хто абслугоўвае ліфт пры пад’ёмах і спусках.
ліфцёрка, ‑ы,