Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

матары́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да матарыст.

мата́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рухацца з аднаго боку ў другі, знаходзячыся ў вісячым становішчы. У руках абедзвюх жанчын маталіся белыя хустачкі. Гартны.

2. Разм. Праводзіць час у раз’ездах, клапоцячыся аб чым‑н. [Муж] усё прападаў у камандзіроўках. Матаўся па ўсёй Мурманскай вобласці. Кудравец.

3. Зал. да матаць ​1 (у 1 знач.).

мата́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да матаць ​2.

матацы́кл, ‑а, м.

Падобная на веласіпед машына з рухавіком ўнутранага згарання. Раптам аднекуль уварваўся рэзкі строкат матацыкла. Паслядовіч.

[Фр. motocycle.]

матацыкле́т, ‑а, М ‑леце, м.

Разм. Тое, што і матацыкл.

[Фр. motocyclette.]

матацыкле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Тое, што і матацыкл.

матацыкле́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да матацыклета, матацыкла. У пяць гадзін раніцы нас падымае на ногі страшэнны трэск і гул матацыклетных і веласіпедных матораў. Нядзведскі. // Звязаны з яздой на матацыклах. Матацыклетнае спаборніцтва.

матацыклі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто кіруе матацыклам, ездзіць на матацыкле. Убачыўшы, што матацыклістаў толькі двое і за імі больш нікога не відаць, хлопцы пасмялелі. Якімовіч.

матацыклі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Жан. да матацыкліст.

мата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Віць, навіваць, накручваць. Матаць ніткі. Матаць шоўк.

2. чым. Рухаць з боку ў бок, махаць чым‑н. Матаць нагамі. □ Жарабок матаў галавой то ўніз, то ўгору, вадзіў ноздрамі ад свежага паху сасонніку. Ермаловіч.

3. Разм. груб. Хутка ісці, бегчы куды‑н.; уцякаць, паспешна выбірацца адкуль‑н. — Хведар, — крычыць Цопа, — матай у цэнтр, няхай мяхі даюць. Скажы, што малацьбу пачалі. Асіпенка.

•••

Матаць (сабе) на вус — запамінаць што‑н. з якой‑н. мэтай.

мата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Разм. Неэканомна, неразумна траціць грошы, маёмасць.

ма́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм.

1. Памянш.-ласк. да матка (у 1 знач.).

2. Разм. Самка некаторых жывёл і птушак.

3. у знач. выкл. Ужываецца пры перадачы здзіўлення, спалоху.