Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маскападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на маску (у 3 знач.).

маскара́д, ‑у, М ‑дзе, ж.

1. Баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах; касцюміраваны баль. Шэметы збіраліся на навагодні студэнцкі маскарад. Лобан.

2. Незвычайны касцюм, убор, які мяняе чый‑н. знешні выгляд. На Пылі было кароценькае футра і доўгая чорная спадніца. На галаве зграбны капялюшык і густая чорная вуаль .. — Не хацела, каб твая гаспадыня бачыла, што да цябе заходзіла яўрэйка, — так растлумачыла .. [Пыля] мне свой маскарад. Асіпенка. // перан. Аб прытворстве, якое скрывае сутнасць каго‑, чаго‑н. Маскарад буржуазных выбараў.

[Фр. mascarade ад іт. mascherata.]

маскара́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маскараду.

маскатэ́ль, ‑і, ж., зб.

Фарбы, клей і іншыя хімічныя рэчывы як прадмет гандлю.

[Ад перс. mušk — мускус.]

маскатэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца маскатэллю. Маскатэльныя тавары. // Які гандлюе маскатэллю. Маскатэльны магазін.

маскатэ́льшчык, ‑а, м.

Гандляр маскатэльнымі таварамі.

маскірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. маскіраваць і маскіравацца.

маскірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад маскіраваць.

2. у знач. прым. У масцы, у маскарадным касцюме.

маскірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Апранацца ў маскарадны касцюм, надзяваць маску.

2. перан. Паказваць сябе не такім, як ёсць; прытварацца, прыкідвацца. [Шыпулька] гэтак умеў прыкідвацца і маскіравацца, што нават блізкія да яго людзі нічога не заўважалі. Кулакоўскі.

3. Хавацца, скрывацца ад праціўніка пры дапамозе маскіроўкі. Партызаны, маскіруючыся за купінамі, за дрэвамі, бачылі фашыстаў, як на далоні. Шчарбатаў.

4. Зал. да маскіраваць.

маскірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Апранаць каго‑н. у маскарадны касцюм, надзяваць маску.

2. перан. Скрываць якія‑н. ўчынкі, пачуцці і пад. чым‑н. паказным, штучным. Маскіраваць свае мэты.

3. Прыкрываць што‑н., робячы непрыкметным для каго‑н. Галінкі ахоўвалі птушанят у моцную спёку і адначасова маскіравалі гняздо. Самусенка. Танкісты маскіравалі машыны галлём. Мележ.

[Ад фр. masquer.]