Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мараке́навы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з маракену. Маракенавая сукенка.

мара́л, ‑а, м.

Алень з вялікімі рагамі (у самца), які водзіцца ў горных лясах Алтая, Забайкалля, Цянь-Шаня і інш.

[Цюрк.]

маралаво́д, ‑а, М ‑водзе, м.

Той, хто займаецца маралагадоўляй.

мара́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марала. Маралавыя рогі.

маралагадо́ўля, ‑і, ж.

Развядзенне маралаў з прамысловымі мэтамі.

маралагадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маралагадоўлі.

маралізава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. маралізаваць.

маралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак.

Прапаведваць строгую мараль; навучаць, чытаць натацыі.

мараліза́тарства, ‑а, н.

Пропаведзь маралі, схільнасць да маралізавання.

мараліза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. маралізаваць.