Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

манапалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Той, хто карыстаецца манаполіяй на што‑н.

2. Прадстаўнік манапалістычнага капіталу.

манапалісты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на прынцыпах манаполіі. Манапалістычныя прыбыткі.

2. Які мае адносіны да манаполіі (у 2 знач.). Трэсты, канцэрны, картэлі з’яўляюцца манапалістычнымі саюзамі капіталістаў.

манапалі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да манапаліста.

манапла́н, ‑а, м.

Самалёт з адной парай крыл, размешчаных у адной плоскасці.

[Ад грэч. mónos — адзін і лац. planum — плоскасць.]

манапо́лія, ‑і, ж.

1. Выключнае права на вытворчасці продаж або промысел чаго‑н. Дзяржаўная манаполія. // перан. Выключнае права карыстання чым‑н.; перавага, першынство ў якой‑н. галіне.

2. Капіталістычнае аб’яднанне, якое ставіць сваёй мэтай панаванне ў якой‑н. галіне гаспадаркі і атрыманне максімальнага прыбытку. Капіталістычныя манаполіі ў Расіі былі цесна звязаны з царскім урадам. У краінах, якія арыентуюцца на сацыялізм, праводзіцца нацыяналізацыя ўласнасці імперыялістычных манаполій. Брэжнеў.

[Грэч. monopolia ад mónos — адзін і poleō — прадаю.]

манапо́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Уст. Разм. У дарэвалюцыйнай Расіі — дзяржаўная крама, у якой прадавалі гарэлку. Два шчырыя сябры злазяць з воза, абдымаюцца, цалуюцца, адзін аднаго падтрымліваюць і ідуць да манаполькі. Колас.

манапо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да манаполіі (у 1 знач.). Манапольнае права.

манапо́льшчык, ‑а, м.

Уст. Разм. Прадавец (сядзелец) у манапольцы.

мана́рх, ‑а, м.

Асоба, якая ўзначальвае манархію (цар, кароль, імператар, шах, султан і інш.).

[Грэч. monarchos.]

манархі́зм, ‑у, м.

1. Сістэма адзінаўладства; манархія.

2. Рэакцыйны палітычны напрамак, які прызнае манархію адзінай формай дзяржаўнай улады.