Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лімо́ннік, ‑у, м.

Павойныя кусты сямейства магноліевых з чырвонымі ягадамі, якія сваім смакам нагадваюць лімон. Пахучы лімоннік.

лімо́нніца, ‑ы, ж.

Матыль жоўта-лімоннага колеру сямейства бялянак.

лімо́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лімона, лімонаў, уласцівы ім. Лімоннае дрэва. Лімонны пах. // Прыгатаваны з лімона, з лімонам. Лімонны сок. Лімоннае марожанае. Лімонная вада.

2. Светла-жоўты, колеру скуркі лімона. Лімонныя пальчаткі.

•••

Лімонная кіслата гл. кіслата.

лімузі́н, ‑а, м.

Закрыты кузаў легкавога аўтамабіля; тып аўтамашыны з такім кузавам. Сесці ў лімузін.

лі́мфа, ‑ы, ж.

Бясколерная вадкасць у целе чалавека і пазваночных жывёл, якая абмывае ўсе тканкі і клеткі арганізма. Лімфа, як і кроў, знаходзіцца ў бесперапынным руху.

[Ад лац. lympha — вільгаць.]

лімфадэні́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Спец. Запаленне лімфатычных вузлоў.

[Ад лац. lympha — вільгаць і грэч. adén — залоза.]

лімфаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лімфы. Лімфатычныя залозы. Лімфатычная сістэма.

лімфацы́ты, ‑аў; адз. лімфацыт, ‑а, М ‑цыце, м.

Адзін з відаў белых крывяных клетак у арганізме чалавека і пазваночных жывёл.

[Ад лац. lympha — вільгаць і грэч. kytos — клетка.]