Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кукуруза...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: кукуруза, кукурузны, напрыклад: кукурузасаджалка, кукурузаўборачны.

кукурузаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Той, хто вырошчвае кукурузу. Калгасны кукурузавод.

кукурузаво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Жан. да кукурузавод.

кукурузаво́дства, ‑а, н.

Вырошчванне кукурузы.

кукурузаво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кукурузаводства. Кукурузаводчае звяно.

кукурузасаджа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для пасадкі кукурузы.

кукурузаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для ўборкі кукурузы. Кукурузаўборачны камбайн.

кукуру́зіна, ‑ы, ж.

Разм. Адно сцябло або зерне кукурузы. Маладыя хлопцы паспяваюць падаваць у прагавітую пашчу машыны зялёныя, сакавітыя сцябліны кукурузы і паціху штурхнуць каторую-небудзь дзяўчынусвавольніцу ці папусціць у яе доўгай кукурузінай. Палтаран.

кукуру́знік 1, ‑а, м.

Разм.

1. Поле, засеянае кукурузай. Працаваць у кукурузніку. // Сцёблы кукурузы. З галін расы скаціўся гузік, Гарыць, трымаючы прамень. Настроіў вушы кукурузнік: Мо набліжаецца сухмень? Калачынскі.

2. Чалавек, які займаецца вырошчваннем кукурузы. Ульяна змоўчала і пра нядбайных кукурузнікаў, і пра іншае. Лось.

кукуру́знік 2, ‑а, м.

Разм. Пра лёгкі вучэбна-трэніровачны самалёт, прыстасаваны для начнога бомбакідання ў час Вялікай Айчыннай вайны. Упершыню за некалькі дзён у небе паказаліся нашы знішчальнікі, «кукурузнік» шугануў нам на галаву лістоўкі з заклікам: «Трымайцеся»! С. Александровіч.

кукуру́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кукурузы. Кукурузнае поле. // Прыгатаваны з кукурузы. Кукурузны алей.