Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

куды́сьці, прысл.

У нейкае месца, невядома куды. Кудысьці спяшыла грамада вучняў на чале з настаўнікам. Гартны.

куды́о́лечы, прысл.

Абл. Куды-небудзь. [Данілка:] Ужо б даўно са сваёй скрыпачкай паляцеў адгэтуль куды-колечы ў цяплейшую хату. Купала.

куды́е́будзь, прысл.

У нейкае месца, у нейкім напрамку; усё роўна куды. Не! Трэба куды-небудзь пайсці, проста зняцца з месца і ісці. Колас. [Алесю] ўжо расхацелася паліць касцёр ці ехаць куды-небудзь далей. Шыцік.