кубі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кубізму, кубіста. Кубісцкі стыль.
кубі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае форму куба 1 (у 1 знач.). Кубічны будынак.
2. Які мае адносіны да куба 1 (у 2 знач.). Кубічны корань.
•••
Кубічныя меры гл. мера.
ку́бкавы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны са спартыўнымі спаборніцтвамі на кубак. Кубкавая гульня.
ку́брык, ‑а, м.
1. Жыллёвае памяшканне на караблі для каманды. У прасоленай матроскай форме Маракі ў кубрыкі вяртаюцца. Лукша.
2. Ніжняя палуба на вялікім парусным караблі.
[Гал. kóebrug.]
кува́лда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Цяжкі кавальскі молат. Яшчэ здалёк даносіўся звон піл, кавальскіх молатаў, кувалдаў. Бялевіч.
кува́нне, ‑я, н.
Абл. і паэт. Дзеянне паводле знач. дзеясл. куваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пад гоманы бору, куванне зязюлі Злажыў Багдановіч тут яркі вянок. Броўка.
кува́ць, ‑ае; незак.
Абл. і паэт. Тое, што і кукаваць. Калі ў лесе зязюля кувала, Маці сына дадому чакала. Прыходзька.
куга́ 1, выкл.
Ужываецца гукапераймальна для абазначэння крыку груднога дзіцяці.
куга́ 2, ‑і́, ДМ кузе́, ж.
Абл. Водная расліна сямейства асаковых; азёрны чарот.
куга́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. кугакаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Кугаканне савы.
куга́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Плакаць (пра грудное дзіця). Кухня даўно супакоілася, і толькі цяпер кугакае дзіця. Колас.
2. Крычаць (пра саву). Дзесь воддаль у Пушчы кугакалі, пераклікаючыся, совы. Машара.