Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэзарыентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

Няправільна арыентаваць, увесці (уводзіць) у зман. Дэзарыентаваць праціўніка.

дэзарыента́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэзарыентаваць.

[Фр. désorientation.]

дэзерці́р, ‑а, м.

Той, хто зрабіў дэзерцірства. Некаторыя пачалі прыбягаць дамоў, кідаючы зброю, дэзерцірамі зрабіліся. Нікановіч. Кох напаў на камандзіра жандараў, лейтэнанта Шрайда: — Вы ўцяклі з баявога паста, вы заслужылі шыбеніцу, дэзерцір. Лынькоў.

[Фр. déserteur.]

дэзерці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Ухіліцца (ухіляцца) ад воінскага абавязку, зрабіць (рабіць) дэзерцірства. Разведка, высланая ў лес, не вярнулася. Ці яна заблудзіла ў лесе, ці папала ў партызанскую засаду, ці проста дэзерціравала — асталося невядомым. Колас. Дэзерціраваць — гэта азначае ухіліцца ад воінскай павіннасць. Самуйлёнак.

дэзерці́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэзерціра, да дэзерцірства, уласцівы ім. Дэзерцірскія паводзіны.

дэзерці́рства, ‑а, н.

Самавольныя ўцёкі з ваеннай службы або ўхіленне ад прызыву ў армію. У палку пачалося дэзерцірства, кожны дзень знікала па некалькі чалавек. Галавач. // перан. Ухіленне ад выканання сваіх службовых або грамадзянскіх абавязкаў.

дэзідэра́ты, ‑аў; адз. дэзідэрат, ‑а, М ‑раце, м.

Прадметы, неабходныя для папаўнення якой‑н. калекцыі, бібліятэкі, гербарыя і пад.

[Ад лац. desiderata — тое, чаго жадаюць.]

дэзінсекцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэзінсекцыі. Дэзінсекцыйныя сродкі.

дэзінсе́кцыя, ‑і, ж.

Знішчэнне шкодных насякомых спецыяльнымі сродкамі; ачыстка чаго‑н. ад шкодных насякомых. Дэзінсекцыя адзення.

[Ад фр. dés — ад‑, раз- і лац. insectum — насякомае.]

дэзінтэгра́тар, ‑а, м.

Машына для драбнення і перамешвання сыпкіх рэчываў (зямлі, солі, руды і пад.).