Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэблакі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэблакіраваць.

дэблакі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зняць (знімаць) блакаду. Дэблакіраваць горад.

дэбо́ш, ‑у, м.

Шумны скандал з бойкай. Што асабліва было непрыемна, гэта чуткі .. аб вельмі частых пагулянках і п’яных дэбошах Байсака ў розных вёсках. Лынькоў.

[Фр. débauche.]

дэбю́т, ‑у, М ‑бюце, м.

1. Першае выступленне артыста на сцэне. Для дэбюту мне далі ролю прынца ў інсцэніраванай казцы Андэрсена «Прынц і жабрак». Рамановіч. // Першае публічнае выступленне ў якой‑н. галіне дзейнасці. Літаратурны дэбют.

2. Пачатак шахматнай або шашачнай партыі. Адкрыты дэбют.

[Фр. début.]

дэбютава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Упершыню выступіць (выступаць) на сцэне. Дэбютаваць на самадзейнай сцэне. // Упершыню выступіць (выступаць) публічна у якой‑н. галіне дзейнасці. Дэбютаваць у якасці журналіста.

[Ад фр. débuter.]

дэбюта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто дэбютуе. Дэбютант меў поспех.

[Фр. débutant.]

дэбюта́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дэбютант.

дэбю́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэбюту. Дэбютны ход.

дэвальвацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэвальвацыі. Дэвальвацыйнае забеспячэнне валюты.

дэвальва́цыя, ‑і, ж.

Афіцыйнае паніжэнне вартасці грашовых адзінак у капіталістычных краінах.

[Ням. Devalvation.]