Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

літо́ўшчык, ‑а, м.

Уст. Спайшчык.

літр, ‑а, м.

1. Адзінка вымярэння аб’ёму і ёмістасці, роўная 1000 кубічных сантыметраў. Літр вады. Літр малака.

2. Разм. Пасудзіна такой ёмістасці.

[Фр. litre.]

літра́ж, ‑у, м.

Аб’ём якой‑н. пасудзіны ў літрах. Літраж бака.

[Фр. litrage.]

літро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае ёмістасць у адзін літр, змяшчае адзін літр. Літровы збанок. Літровая пляшка.

літро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Разм. Пасудзіна ёмістасцю ў адзін літр. // Літровая бутэлька.

літургі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да літургіі.

літургі́я, ‑і, ж.

Хрысціянскае царкоўнае набажэнства, у час якога робяць прычасце; абедня.

[Грэч. liturgia.]

літфо́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

Літаратурны фонд.

лі́ты, ‑ая, ‑ае.

Выраблены ліццём, адліты з плаўкага рэчыва. Літыя вырабы. Літая сталь.

лі́тыевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да літыю, уласцівы яму.