раско́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто ўносіць раскол у якую‑н. арганізацыю, садзейнічае расколу.
2. Паслядоўнік расколу (у 4 і 5 знач.); член раскольніцкай рэлігійнай секты; старавер.
раско́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які садзейнічае расколу, выклікае яго. Раскольніцкая дзейнасць рэвізіяністаў.
2. Які мае адносіны да раскольніка (у 2 знач.), належыць або ўласцівы яму. Раскольніцкія звычаі. // Які складаецца з раскольнікаў. Раскольніцкая абшчына.
раско́льніцтва, ‑а, н.
1. Дзейнасць, паводзіны раскольніка (у 1 знач.).
2. Тое, што і раскол (у 4 знач.).
раско́п, ‑у, м.
Спец. Месца, у якім праводзяцца археалагічныя раскопкі культурнага слоя.
раско́пвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да раскопваць.
раско́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскапаць.
раско́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. раскопваць — раскапаць (у 1 знач.).
2. звычайна мн. (раско́пкі, ‑пак). Работы па выяўленню чаго‑н. схаванага ў зямлі, звычайна прадметаў старажытнасці. Вакол касцёла, на схілах гары, вядуцца археалагічныя раскопкі фінікійскага Карфагена. В. Вольскі. На старажытных рускіх манетах, якія археолагі і сёння знаходзяць у час раскопак, можна ўбачыць самыя розныя адбіткі. Матрунёнак. // Месца, дзе праводзяцца падобныя работы. Самы пашыраны матэрыял, які захаваўся ў раскопках [г. Навагрудка], — кераміка, абломкі глінянага посуду. «Помнікі». Красуюць скрозь у нас такія кветы, якіх ні ў якіх бы раскопках не знайшоў. Дубоўка.
раско́рмлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскарміць.
2. у знач. прым. Тоўсты, сыты. Напроці ж Сашкі сам Вэня здаваўся няспрытным і мешкаватым, раскормленым і старым. Чорны.
раско́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскарміць.