Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэнансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Аб’явіць (аб’яўляць) аб несапраўднасці міжнароднага дагавору, пагаднення і пад. Дэнансаваць дагавор.

[Ад. фр. dénoncer.]

дэнанса́цыя, ‑і, ж.

Заява адной дзяржавы другой аб скасаванні заключанага паміж імі дагавору.

[Фр. dénonciation.]

дэнатурава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэнатураваць.

дэнатурава́ны, ‑ая, ‑ае.

Атрыманы шляхам дэнатурацыі. Дэнатураваны спірт.

дэнатурава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да дэнатураваць.

дэнатурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дэнатурацыю. Дэнатураваць спірт.

дэнатуралізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Выйсці (выходзіць) з падданства той ці іншай дзяржавы.

2. толькі незак. Зал. да дэнатуралізаваць.

дэнатуралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго.

Правесці (праводзіць) дэнатуралізацыю.

дэнатураліза́цыя, ‑і, ж.

Выхад грамадзянін з падданства той ці іншай дзяржавы па ўласнаму жаданню або пазбаўленне яго гэтага падданства па рашэнню дзяржаўных органаў.

[Фр. dénaturalisation.]

дэнатура́т, ‑у, М ‑раце, м.

Дэнатураваны спірт.