Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акру́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акружыць.

акружа́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да акружыцца.

2. Зал. да акружаць.

акружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да акружыць.

акру́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да акружыць.

акру́жнасць, ‑і, ж.

Замкнёная крывая лінія, усе пункты якой знаходзяцца на аднолькавая адлегласці ад цэнтра; лінія, якая абмяжоўвае плошчу круга; акружына. Даўжыня, акружнасці. Акружкасць зямнога шара. // Замкнёная лінія, якая праведзена вакол чаго‑н. акруглага і служыць для вымярэння таўшчыні, аб’ёму і пад. Акружнасць грудной клеткі.

акружны́, ‑ая, ‑ое.

Які размешчаны вакол чаго‑н.; кружны, абходны. Акружная чыгунка. □ [Міканор] устаў і пайшоў далей акружной сцежкай. Кулакоўскі.

акру́жына, ‑ы, ж.

Тое, што і акружнасць.

акружы́цца, акружуся, акружышся, акружыцца; зак.

Акружыць сябе кім‑, чым‑н.; стварыць сабе кампанію, акружэнне.

акружы́ць, акружу, акружыш, акружыць; зак., каго-што.

1. Стаць, размясціцца вакол каго‑, чаго‑н., утварыўшы круг або замкнёную лінію. Дзяўчаты акружылі ложак настаўніцы. Брыль. // Быць, аказацца размешчаным вакол каго‑, чаго‑н. Лес акружыў поле.

2. Абвесці, абнесці чым‑н.; размясціць што-небудзь вакол чаго‑н.; акаймаваць. Акружыць горад валам. □ Каб не смелі яблыньку Паламаць вятры, Мы акружым дрэўцамі У радочкі тры. Тарас.

3. Абысці кругом, узяць у кальцо, пазбавіўшы магчымасці выхаду, адступленне; асадзіць. Акружыць ворага. □ Тым часам генерал Бялоў даў загад, каб частка людзей пеша акружыла горад. Мікуліч. Ляснік хутка выйшаў з пакояў, а пан стаў меркаваць, як бы акружыць лес і зрабіць аблаву. Чарот.

4. перан. Стварыць для каго‑н. кампанію, акружэнне, прыблізіўшы да яго патрэбных, жаданых людзей. Акружыць дзіця нянькамі. Акружыць блізкімі. // Стварыць вакол каго‑н. пэўную атмасферу; устанавіць пэўныя адносіны да каго‑н. Акружыць увагай і клопатам, Акружыць пашанай жанчыну-маці.

акружэ́нец, ‑нца, м.

Разм. Ваеннаслужачы, які быў або знаходзіцца ў кальцы варожых войск, у акружэнні. Паходня прыйшоў у партызаны як акружэнец, калі фронт быў ужо далёка на ўсходзе і вакол гаспадарылі гітлераўцы. Хадкевіч. У атрадзе знайшліся, танкісты з былых акружэнцаў, і машыну ўключылі ў спіс партызанскага ўзбраення. Шчарбатаў.