Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэ́мпінгавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіцца дэмпінгу. Дэмпінгавыя цэны.

дэ́мпфер, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для гашэння механічных ваганняў, якія ўзнікаюць у машынах і прыборах у час работы.

2. Прыстасаванне для спынення хістанні струн у мнагаструнных музычных інструментах.

[Ням. Dämpfer.]

дэ́мпферны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэмпфера. Дэмпферны механізм раяля.

дэмпфі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Спыняць механічныя ваганні, якія ўзнікаюць у машынах, прыборах і пад.

2. Гасіць гучанне струн у мнагаструнных музычных інструментах.

дэмуніцыпалізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да дэмуніцыпалізаваць.

дэмуніцыпалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэмуніцыпалізацыю.

дэмуніцыпаліза́цыя, ‑і, ж.

Зварот раней муніцыпалізаванай маёмасці былым яе ўладальнікам.

дэнаміна́цыя, ‑і, ж.

Змяненне намінальнай вартасці грашовых знакаў для стабілізацыі валюты і спрашчэння разлікаў.

[Ад лац. denominatio — перайменаванне.]

дэнансава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэнансаваць.

дэнансава́цца, ‑суецца; незак.

Зал. да дэнансаваць.