Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

літара́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Дакладна адпавядаючы якому‑н. тэксту, размове і пад.; даслоўны. Літаральны запіс.

2. Дакладны; прамы, не пераносны. Літаральны сэнс.

літара́тар, ‑а, м.

Той, хто прафесіянальна займаецца літаратурнай працай; пісьменнік. // Разм. Спецыяліст у галіне літаратуры; літаратуразнавец.

літара́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да літаратара, літаратараў, уласцівы ім.

літарату́ра, ‑ы, ж.

1. Сукупнасць твораў пісьменнасці таго ці іншага народа.

2. Від мастацтва, характэрнай рысай якога з’яўляецца стварэнне мастацкіх вобразаў пры дапамозе слова, мовы; творы гэтага віду мастацтва. Руская літаратура. Беларуская літаратура.

3. Сукупнасць друкаваных твораў якой‑н. галіны ведаў, па якому‑н. спецыяльнаму пытанню. Палітычная літаратура. Тэхнічная літаратура.

•••

Мастацкая літаратура — тое, што і літаратура (у 2 знач.).

[Лац. litteratura.]

літаратуразна́вец, ‑знаўца, м.

Спецыяліст у галіне літаратуразнаўства.

літаратуразна́ўства, ‑а, ж.

Навука аб мастацкай літаратуры, яе тэорыі, гісторыі і літаратурнай крытыцы. Савецкае літаратуразнаўства.

літаратуразна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да літаратуразнаўства, звязаны з ім. Літаратуразнаўчае даследаванне.

літарату́рнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць літаратурнага (у 4 знач.); літаратурная вартасць чаго‑н.

літарату́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мастацкай літаратуры. Літаратурная спадчына. Літаратурны твор. // Які мае адносіны да вывучэння літаратуры, літаратур. Літаратурны гурток. Літаратурны інстытут. // Які мае адносіны да якога‑н. твора мастацкай літаратуры, узяты з якога‑н. твора мастацкай літаратуры. Літаратурны вобраз. Літаратурны герой.

2. Які звязаны са стварэннем мастацкіх, крытычных і публіцыстычных твораў. Літаратурная праца. □ Літаратурная дзейнасць Змітрака Бядулі пачалася ў пачатку дваццатага стагоддзя. Каваленка.

3. Які мае адносіны да літаратараў; пісьменніцкі. Літаратурнае асяроддзе.

4. Які адпавядае нормам, замацаваным у пісьменнасці, літаратуры. Літаратурны стыль. Літаратурнае вымаўленне.

•••

Літаратурнае чытанне гл. чытанне.

Літаратурная мова гл. мова.

Літаратурны фонд гл. фонд.

літарату́ршчына, ‑ы, ж.

Неадабр. Дрэнны мастацкі густ, што выяўляецца ў вычварнасці стылю, адсутнасці прастаты ў мове, выкладзе думак.