Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мака́о 1, нескл., н.

Род азартнай картачнай гульні.

мака́о 2, нескл., м.

Спец. Бразільскі папугай з роду араравых, які вылучаецца яркім апярэннем і доўгім хвастом.

мака́рам, прысл.

Разм. У выразах: такім макарам; якім макарам; любым макарам — такім (якім, любым) спосабам. [Завішнюк] падумаў яшчэ, што ў леспрамгасе зарабіць можна і што кожны любым макарам стараецца вырвацца туды. Пташнікаў.

макарані́зм, ‑а, м.

Кніжн.

1. Замежнае слова або выраз, які пранік у родную мову ў нязменным выглядзе.

2. Слова або выраз з жывой народнай мовы (французскай, італьянскай), якое пранікла ў літаратурную лацінскую мову з сярэдневяковай заходнееўрапейскай літаратуры.

[Фр. macaronisme.]

макарані́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. У склад якога ўваходзяць макаранізмы. Макаранічная мова.

макаро́на, ‑ы, ж.

Харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак. // Страва, прыгатаваная з такога прадукту.

[Іт. maccheroni.]

макаро́ннік, ‑у, м.

Запяканка з макароны.

макаро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да макароны. Макаронная фабрыка. // Зроблены, прыгатаваны з макароны. Макаронны суп.

макаро́ншчык, ‑а, м.

Той, хто вырабляе макарону.

макаро́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да макароншчык.

макарты́зм, ‑у, м.

Крайне рэакцыйная палітычная плынь у ЗША ў 50‑х гадах 20 ст., звязаная з прыняццем антыдэмакратычнага, антырабочага заканадаўства, з распальваннем антыкамуністычнай істэрыі, з узмацненнем «халоднай вайны».

[Назва паходзіць ад імя сенатара Дж. Макарці.]