Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мару́на, ‑ы, ж.

Травяністая або паўкустовая расліна сямейства марэнавых з жоўтымі, белымі або ружовымі невялікімі кветкамі.

марфалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марфалогіі.

марфало́гія, ‑і, ж.

1. Навука пра будову і форму арганізмаў, рэчываў і пад. Марфалогія жывёл. Марфалогія раслін.

2. Сукупнасць форм слоў якой‑н. мовы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў.

[Ад грэч. morphē — форма і logos — вучэнне.]

марфе́ма, ‑ы, ж.

Частка слова (корань, суфікс або прыстаўка), якая мае лексічнае або граматычнае значэнне.

[Ад грэч. morphē — форма.]

марфе́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марфемы. Марфемны склад слова.

марфі́н, ‑у, м.

Лякарства, якое здымае боль: алкалоід опію.

марфіні́зм, ‑у, м.

Нездаровая цяга да морфію як наркотыка; адзін з відаў наркаманіі.

марфіні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, які пастаянна ўжывае морфій як наркатычны сродак.

марфіні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да марфініст.

марфо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне марфалогіі.