Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэмаго́гія, ‑і, ж.

Падман шырокіх народных мас прываблівымі, але лжывымі абяцаннямі і лозунгамі; беспрынцыпнае палітыканства. Салдаты супакоіліся, а потым некаторыя з іх самі пачалі выступаць, заклікаючы ўсіх не паддавацца правакацыйнай дэмагогіі. «Полымя». Сцверджанні аб роўнасці палітычных правоў усіх шляхціцаў незалежна ад іх маёмаснага становішча .. — проста дэмагогія і прапаганда. «Полымя». // Разм. Пра ўсякую пустую беспрадметную гаворку, прамову і пад. — Віктар, не разводзь дэмагогіі, — просіць Веньямін. — Пара спаць, гадзіна ночы. Тое, што скажаш, прыкладна вядома. Навуменка.

[Грэч. dēmagōgía.]

дэмаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэмаграфіі. Дэмаграфічныя звесткі.

дэмагра́фія, ‑і, ж.

Навука, якая даследуе склад, колькасць, змяненне насельніцтва.

[Ад грэч. dēmos — народ і graphō — пішу.]

дэмакра́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Прыхільна дэмакратыі.

2. Член буржуазнай дэмакратычнай партыі.

3. Уст. Той, хто паходзіць з народа, прытрымліваецца дэмакратычнага (у 2 знач.) ладу жыцця. Знаёміліся з Касцянком і Баранавым шэсць чалавек: міністр Мікалай Мікалаевіч, дэмакрат са знешняга выгляду і ў адносінах з людзьмі — просты, вясёлы. Шамякін.

дэмакра́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дэмакрат.

дэмакратызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) больш дэмакратычным.

2. толькі незак. Зал. да дэмакратызаваць.

дэмакратызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Ажыццявіць (ажыццяўляць) дэмакратызацыю чаго‑н. Дэмакратызаваць выбарчую сістэму.

дэмакратыза́цыя, ‑і, ж.

Укараненне прынцыпаў дэмакратыі; перабудова дзяржавы, грамадства, арганізацыі і пад. на дэмакратычных асновах. Дэмакратызацыя прафсаюзаў. Дэмакратызацыя кіравання.

дэмакраты́зм, ‑у, м.

1. Прызнанне і ажыццяўленне дэмакратыі. Дэмакратызм савецкага ладу.

2. Уст. Дэмакратычнасць. Дэмакратызм жыцця.

дэмакраты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дэмакратычнага. Дэмакратычнасць поглядаў. Дэмакратычнасць паходжання.