Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маро́ка, ‑і, ДМ ‑роцы, ж.

Разм. Аб чым‑н. заблытаным, клапотным, валакітным. — Павязом [яблыкі] у Гомель — збудзем дзешавей. Затое ніякай марокі з гэтай паездкай не будзе. Даніленка.

маро́на, ‑ы, ж.

Рачная рыба сямейства карпавых.

маро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

Разм. Уводзіць у зман, ашукваць. [Клямт] наогул не быў схільны марочыць сябе рознымі сумненнямі. Мележ.

•••

Марочыць галаву — збіваць з толку, абмацваць.

маро́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Травяністая балотная расліна з белымі кветачкамі і аранжавымі ягадамі.

2. зб. Ягады гэтай расліны. Спелай марошкай ірдзее Скрозь і лагчына і яр. А. Александровіч.

маро́шкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марошкі. // Прыгатаваны з марошкі. Марошкавае варэнне.

марс, ‑а, м.

Невялікая пляцоўка на мачце карабля для назірання за гарызонтам і для работы з парусамі.

[Гал. mars.]

ма́рсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марса. Марсавы парус.

марсавы́, о́га, м.

Матрос, які нясе вахту на марсе.

марселі́н, ‑у, м.

Лёгкая мяккая шаўковая тканіна (разнавіднасць тафты).

[Фр. marseline, ад назвы горада Сен-Марсель.]

марселі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марселіну. Марселінавая тканіна. // Пашыты з марселіну. Марселінавая сукенка.

ма́рсель, ‑я, м.

Спец. Прамы чатырохвугольны парус на мачце, які падымаецца над ніжнім галоўным парусам.

[Гал. marszeil].]