Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маньчжу́рка,

гл. маньчжуры.

маньчжу́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Маньчжурыі, маньчжураў. Маньчжурская мова.

маньчжу́ры, ‑аў; адз. маньчжур, ‑а, м.; маньчжурка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. маньчжуркі, ‑рак; ж.

Карэннае насельніцтва Паўночна-Усходняга Кітая — Маньчжурыі.

манья́к, ‑а, м.

Чалавек, апанаваны якой‑н. маніяй.

[Фр. maniaque ад грэч. maniaxós — вар’ят.]

манья́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы маньяку.

манья́цтва, ‑а, н.

Хваравітае захапленне якой‑н. ідэяй, уласцівае маньяку.

манья́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да маньяк.

маню́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑нюцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто маніць, хто не кажа праўды; хлус. І чаму ўжо так павялося, што паляўнічых і рыбакоў лічаць страшэннымі фантазёрамі, а часамі нават проста манюкамі? Ляўданскі.