Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сулемо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сулемы. Сулемовы раствор.

султа́н 1, ‑а, м.

У некаторых мусульманскіх краінах Усходу — спадчынны тытул манархаў. // Асоба, якая носіць гэты тытул. Потым, у дванаццатым стагоддзі, султан Абд-эль Мумін, першы султан з дынастыі Альмахадаў, заснаваў у гэтай мясцовасці ўмацаваны вайсковы лагер. В. Вольскі.

[Тур. sultan ад араб.]

султа́н 2, ‑а, м.

1. Упрыгожанне з пёраў ці конскіх валасоў на галаўных уборах, пераважна ў ваенных, а таксама на галовах коней пры ўрачыстых цырымоніях. [Станіслаў Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам. С. Александровіч. // перан. Слуп, струмень пары, дыму і пад., які ўзнімаецца ўгору. Пералятаючы лінію фронту, [Сцяпанаў] зірнуў налева. Прыкмеціў над нямецкімі акопамі бурыя султаны разрываў снарадаў. Алешка. Полымя набрала сілу зноў, і дым чорнымі грывастымі султанамі ўзнімаўся высока ўгору і толькі там расплываўся. Савіцкі.

2. Суквецце многіх злакаў у выглядзе мяцёлкі. Султаны кукурузы.

султана́т, ‑а і ‑у, М ‑наце, м.

1. ‑а. Манархічная дзяржава, на чале якой стаіць султан ​1.

2. ‑у. Улада султана ​1.

султа́наў, ‑ава.

Які належыць султану ​1. Спакойна, бы ў султанавым гарэме, ў краіне запаветнае красы, у мхах глыбокіх, бег спыніўшы, дрэмлюць забытае мінуўшчыны часы. Рудкоўскі.

султа́ніха, ‑і, ДМ ‑нісе, ж.

Разм. Жонка султана.

султа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Марская прамысловая рыба атрада акунёвых.

султа́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да султана ​1, належыць яму. Султанскі палац. // Які знаходзіцца пад уладай султана. Султанская дзяржава.

султа́нства, ‑а, н.

Тое, што і султанат.

сульгі́н, ‑у, м.

Лекавы сродак з групы сульфаніламідных прэпаратаў, які ўжываюць пры кішачных інфекцыях.

сульфадымезі́н, ‑у, м.

Лекавы прэпарат, адзін з сульфаніламідаў.