рэакліматыза́цыя, ‑і,
У біялогіі — аднаўленне колькаснага і прасторавага распаўсюджання таго ці іншага віду жывёл і раслін, скарачэнне якога адбылося ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека.
рэакліматыза́цыя, ‑і,
У біялогіі — аднаўленне колькаснага і прасторавага распаўсюджання таго ці іншага віду жывёл і раслін, скарачэнне якога адбылося ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека.
рэа́ктар, ‑а,
1. Электрычны апарат для абмежаваныя велічыні токаў кароткага замыкання ў ланцугах пераменнага току.
2. Апарат для ажыццяўлення хімічных рэакцый пры пэўных тэмпературах і цісках.
3. Устаноўка для атрымання атамнай энергіі, заснаваная на выкарыстанні ланцуговай рэакцыі дзялення атамных ядраў.
•••
[Ад лац. re — проці і actor — тое, што дзейнічае.]
рэактарабудава́нне, ‑я,
Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца канструяваннем ядзерных рэактараў.
рэакты́ў, ‑тыву,
Рэчыва, якое дае характэрную рэакцыю ў злучэнні з іншым рэчывам і тым самым дае магчымасць выявіць наяўнасць апошняга ў якім‑н. саставе, злучэнні.
[Ад лац. re — проці і activus — дзейнічаць.]
рэакты́ўнасць, ‑і,
1. Здольнасць выклікаць рэакцыю, быць рэактывам.
2. Здольнасць рэагаваць на знешнія раздражненні.
рэакты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўжываецца ў якасці рэактыву пры хімічных аналізах.
2. Здольны рэагаваць на знешнія раздражненні.
3. Які ўзнікае пад дзеяннем сілы аддачы.
рэакцы́йнасць, ‑і,
Уласцівасць рэакцыйнага.
рэакцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які дзейнічае ў інтарэсах рэакцыі 2, варожы прагрэсу.
рэа́кцыя 1, ‑і,
1. Дзеянне або ўчынак, які з’яўляецца адказам на якое‑н. уздзеянне.
2.
3. Фізіка-хімічнае ўзаемадзеянне паміж двума або некалькімі рэчывамі.
•••
[Ад лац. re — проці і actio — дзеянне.]
рэа́кцыя 2, ‑і,
Палітыка жорсткага падаўлення рэвалюцыйнага руху і грамадскага прагрэсу, якую вядуць эксплуататарскія класы ў барацьбе за захаванне або зварот сваіх правоў і палітычнага панавання.
рэакцыяне́р, ‑а,
Прыхільнік палітычнай рэакцыі, вораг сацыяльнага і культурнага прагрэсу.