ма́церкі, ‑рак і мацяркі́, ‑рок; адз. няма.
Разм. Маці (у 1 знач.). [Дзіця] адразу заціхла, і маці некалькі хвілін пазірала на яго з той трывожнай любасцю, якая бывае ў мацерак у самыя цяжкія хвіліны. Асіпенка. Плакалі мацяркі і жонкі, выпраўляючы сваіх сыноў і мужоў. Колас.
ма́церны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Непрыстойны, лаянкавы, з ужываннем мата 2.
мацерыко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мацерыка, уласцівы мацерыку; кантынентальны. Мацерыковыя краіны. Мацерыковыя льды. Мацерыковы клімат.
ма́церын, ‑а.
Разм. Які мае адносіны да маці, належыць маці. Любуючыся паводкаю, Рыгор успамінаў мацерыны байкі. Гартны. На лаўцы перад .. [шафаю] ляжала ўся выбраная з яе адзежа: бацькаўская святочная, кароткая, да калень, футэрка на заячых [ш]курках, мацерына паліто на ваце. Чорны.
мацёры, ‑ая, ‑ае.
1. Сталы, поўны сілы (звычайна пра жывёлу). Сярод высокіх галасоў маладых вылучаўся хрыплаваты бас старога, мацёрага ваўка. В. Вольскі.
2. перан. Вопытны; непапраўны, закаранелы. Мацёры шпіён. Мацёры бюракрат.
ма́ці, РДМ маці і мацеры, В маці і мацеру, Т маці і мацерай, ж.
1. Жанчына ў адносінах да народжаныя ёю дзяцей. Маці Міхасёва, Ганна Навумаўна, працавала на ферме даяркай. Якімовіч.
2. (звычайна ў прыдатку). Аб тым, што з’яўляецца самым родным і блізкім. Зямля-маці. □ Цябе не любіць немагчыма, Ты ў радасці, ў горы — свая, Вялікая маці-Радзіма, — Цудоўная песня мая. Хведаровіч.
•••
Маці-адзіночка — жанчына, якая ўтрымлівае самастойна пазашлюбнае дзіця і мае права на дзяржаўную дапамогу.
Маці-гераіня — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР жанчыне-маці, што нарадзіла і выхавала не менш дзесяці дзяцей; жанчына, якая мае гэта званне.
Гадзіцца ў маці гл. гадзіцца 1.
У чым маці нарадзіла — зусім голы, без ніякага адзення.
мацірава́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маціраваць.
мацірава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад маціраваць.
мацірава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да маціраваць.
мацірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Спец. Рабіць матавым 1.