Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мата́льня, ‑і, ж.

Памяшканне, дзе размотваюць пражу.

мата́льшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца матаннем (нітак, пражы і пад.).

мата́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да матальшчык.

мата́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. матаць ​1 (у 1, 2 знач.) і стан паводле дзеясл. матацца ​1 (у 1, 2 знач.).

мата́нне 2, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. матаць ​2.

матану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце.

Зак. да матаць ​1 (у 3 знач.). Блізнюк, як спуджаны заяц, матануў за кулісы сцэны і знік там. Сабаленка.

матарызава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад матарызаваць.

2. у знач. прым. Аснашчаны механічным транспартам (пра войска). Матарызаваны полк.

матарызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

Аснасціцца (аснашчацца) маторамі, механічным транспартам.

матарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Аснасціць (аснашчаць) маторамі, механічным транспартам. Матарызаваць армію. Матарызаваць сельскую гаспадарку.

матарыза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. матарызаваць.

матары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Рабочы, які абслугоўвае маторы, рухавікі.