Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маразі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Камера халадзільніка для хуткага замарожвання мясных, рыбных і інш. харчовых прадуктаў.

маразі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да замарожвання, служыць для замарожвання (харчовых прадуктаў). Маразільны цэх. Маразільная камера.

мара́зм, ‑у, м.

1. Стан поўнага ўпадку псіхічнай і фізічнай дзейнасці чалавека ў сувязі са старасцю або працяглай хваробай. Старэчы маразм.

2. перан. Упадак, разлажэнне. Маразм капіталістычнага грамадства.

[Ад грэч. marasmos — знясіленне, заняпад сіл.]

мара́к, ‑а, м.

1. Той, хто служыць у флоце. Балтыйскі марак.

2. Той, хто добра ведае мора і марскую справу.

маракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм.

1. на каго, без дап. і з дадан. сказам. Крыўдаваць, злавацца. [Андрэй:] — Кароўка, відаць, у цябе добрая на малако? [Насця:] — Не маракую. Літраў дзесяць дае. А пасля ацёлу да пятнаццаці. Пальчэўскі. Цяпер .. [Цымбал] ходзіць і раскайваецца і маракуе, што яму ніхто не верыць. Скрыган.

2. над кім-чым і без дап. Разбірацца ў якой‑н. складанай справе, абдумваць што‑н. Зноў.. [Мірановіча] павялі ў аперацыйную, зноў доўга маракаваў над ім хірург, стараючыся намацаць іголкай асколкі і выдаліць, але гэта ніяк не ўдавалася. Марціновіч.

марака́нец,

гл. мараканцы.

марака́нка,

гл. мараканцы.

марака́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Марока, мараканцаў.

марака́нцы, ‑аў; адз. мараканец, ‑нца, м.; мараканка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. мараканкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Марока.

мараке́н, ‑у, м.

Тканіна са штучнага шоўку, падобная на крэпдэшын.

[Фр. marocain — мараканскі.]