мадзья́ры, ‑аў; адз. мадзьяр, ‑а, м.; мадзьярка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. мадзьяркі, ‑рак; ж.
Тое, што і венгры.
мадо́нна, ‑ы, ж.
У католікаў — божая маці, багародзіца, а таксама яе скульптурны ці жывапісны партрэт. [У касцёле] толькі каляровыя вітражы .. ды статуя мадонны з дзіцем на руках, без аніякіх адзнак святасці ці царкоўнасці. В. Вольскі.
[Іт. madonna.]
мадрыга́л, ‑а, м.
Невялікі лірычны верш, які змяшчае ў сабе камплімент, звернуты звычайна да жанчыны.
[Фр. madrigal.]
мадрыга́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мадрыгала, уласцівы яму.
мадулява́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мадуляваць.
мадулява́цца, ‑люецца; незак.
Зал. да мадуляваць (у 2 знач.).
мадулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.
Спец.
1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую. Мадуляваць голасам.
2. што. Рабіць мадуляцыю (у 2 знач.). Мадуляваць электрычны ток.
мадуля́тар, ‑а, м.
Спец. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ажыццяўляецца працэс мадуляцыі ваганняў (у радыёперадатчыках, кіназдымачных апаратах і пад.).
[Лац. modulator — які захоўвае рытм.]
мадуля́тарны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да мадуляцыі (у 2 знач.). Мадулятарная лямпа.
мадуляцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да мадуляцыі (у 1 знач.).