лі́пкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка прыліпае, прыстае; клейкі. Ліпкі грунт. Ліпкае павуцінне. □ Ногі правальваліся.., гразлі ў ліпкай, цягучай твані балота. Лынькоў. // Пакрыты слоем клейкага рэчыва. На алешніку лісце ўжо вялікае, але ліпкае, з чырванаватымі прожылкамі. Кулакоўскі.
2. перан. Разм. Неадчэпны, назойлівы. Ліпкі позірк. □ Міхась наліваў па шклянцы, і на душу яго зноў пачыналі капаць цёплыя, ліпкія кроплі Капейкавых слоў. Брыль.
ліпнёвы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да ліпеня, уласцівы ліпеню. Поле туманнае Цёплай расой акрапіла свой твар. А. Александровіч. Там, убаку ад дарогі, мы выбралі сярод старых вячыстых дубоў і разлапістых кустоў арэшніку чыстую паляначку, якая была заліта з усіх бакоў яркім ліпнёвым сонцам, і спыніліся, селі ў траву. Сачанка.
лі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ліп, ‑ла; незак.
1. (1 і 2 ас. не ужыв.), да каго-чаго. Прыставаць, прыліпаць. Мяккія пушынкі снегу ападалі на зямлю, ліплі да вопраткі, да твару. Кавалёў. На лоб налазяць і ліпнуць мокрыя валасы. Скрыган.
2. Разм. Шчыльна прыціскацца да чаго‑н. Было.. [гразі на вуліцы] столькі, што часта даходзіла да галовак колаў; людзі звычайна ліплі бліжэй да платоў. Мележ. // перан. Гарнуцца да каго‑н. Дзеці ліплі да дзеда. □ Як і даўней, хлопцы цураліся.. [Ігнася] і не любілі. Ігнась таксама не надта ліп да іх, больш адзін быў. Мурашка. // перан. Аблепліваць, усыпаць. Усё больш і больш назойліва лезлі да людзей камары. Яны ліплі да твару, да рук, да ног, усмоктваліся ў чалавечае цела. Галавач.
3. перан. Разм. Назойліва прыставаць да каго‑н. Вяртацца з пустымі рукамі было няёмка. Хоць што-небудзь ды трэба ўзяць. Абы для апраўдання, для адводу вачэй было. Каб не ліплі людзі, не выдумлялі лішняга. Кандрусевіч.
•••
Ліпнуць смалой — настойліва, надакучліва прыставаць да каго‑н.
ліпня́к, ‑у, м., зб.
1. Ліпавы зараснік. Ззаду ў мяне, за маладым бярэзнікам і ліпняком, пачынаецца нейкая маленькая балаціна. Нікановіч.
2. Разм. Дрэвы ліп, ліпы. Пахла і звінела пчаліным звонам алея маладога кучаравага ліпняку. Васілевіч.
ліпо́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і ліпавы 1 (у 1 знач.). Густы Ліповы водар Спакою не дае: Здаецца — Кропля мёду У роце растае. Калачынскі.
ліпо́ма,
Спец. Дабраякасная пухліна з тлушчавай тканкі; тлушчак.
[Ад грэч. lipos — тлушч.]
ліпу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Што‑н. ліпкае, клейкае. Папера-ліпучка.
ліпу́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і ліпкі. Ліпучыя пясчанікі, запоўненыя дзе чорнай, дзе карычневай, а дзе шэрай вадкасцю, усё не канчаліся. М. Ткачоў. Вясна была ў самым разгары. Танклявыя таполькі выкінулі ліпучыя пупышкі. Лукша. Жаночыя размовы ліпучыя — слова за слова, навіна за навіною. Скрыган.