кіпрыёты, ‑аў; адз. кіпрыёт, ‑а, М ‑рыёце, м.; кіпрыётка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. кіпрыёткі, ‑так; ж.
Насельніцтва Кіпра, якое складаюць грэлі і туркі.
кіпрыёцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кіпрыётаў, які належыць, уласцівы ім. Кіпрыёцкія традыцыі.
кіпрэ́гель, ‑я, м.
Геадэзічны вугламерны інструмент, які прымяняецца разам з мензулай для тапаграфічных здымкаў па мясцовасці.
[Ням. Kippregel.]
кіпу́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць кіпучага (у 2 знач.).
кіпу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які кіпіць, нагрэты да кіпення. На стале з’явілася кіпучая смажаніна сала з каўбасою і яечкамі. Пестрак.
2. Бурлівы, пеністы. Кіпучы вадаспад. □ Песня ўздымае Кіпучы вал з глыбінь марскіх. Танк. // Пеністы, іскрысты (пра віно, піва і пад.). За кожным сталом Месца пакінем для нашых сяброў, Чарку пакінем з кіпучым віном. Танк.
3. перан. Дзейны, ажыўлены, напружаны. Кіпучая дзейнасць. □ Наш край кіпучай працай Узмоцнен і сагрэт. Журба. // Палкі, гарачы. Кіпучая натура.
кіпцю́р і капцю́р, ‑а, м.
1. Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутыхі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны. Якімовіч. А бедны воўк, вадой падцяты, Скрабе па лёдзе капцюрамі. Колас.
2. Разм. Ногаць. Апамяталася Рыва, кінулася да бацькі, кіпцюрамі ўчапілася ў твар аднаму з катаў. Лынькоў.
•••
Паказаць кіпцюры гл. паказаць.
Трапіць у кіпцюры каму гл. трапіць.
кіпцюра́сты, ‑ая, ‑ае.
З вялікімі і вострымі кіпцюрамі. Кіпцюрасты кружыць птах Над бярозкай — ажно страх. Шушкевіч.
кіпяці́льнік, ‑а, м.
Апарат для прыгатавання кіпячонай пітной вады; тытан 3. // Электранагравальная прылада ў выглядзе спіралі для кіпячэння вады.
кіпяці́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для кіпячэння. Кіпяцільны бачок.