кіёк, кійка, м.
Невялікі кій; тое, што і кій. Разважліва гаварыў дзед Мікалай, абапёршыся на адпаліраваны да глянцу кіёк. Даніленка.
кіёск, ‑а, м.
Невялікая лёгкая будыніна для дробнага гандлю. Кніжны кіёск. Газетны кіёск. □ Буднік у першым жа кіёску купіў паперы і, напісаўшы на ёй некалькі слоў, заспяшаў у горад. Галавач.
[Фр. kiosque з перс.]
кіёўка, ‑і, ДМ кіёўцы; Р мн. кіёвак; ж.
Абл. Рагоз. Махаюць, нагінаючыся сваімі чорнымі галовамі, кіёўкі, і пахне старым, зляжалым і ўпрэлым кіслым балотам — аж зрывае нос, як кажа Акцызнік. Пташнікаў.