кі́са, ‑ы, ж.
Разм. Ласкальная назва кошкі.
кісе́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Пашыты з кісяі. Кісейныя фіранкі.
2. перан. Празрысты, тонкі, як кісяя. Кісейны туман.
кіселепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны на кісель. Кіселепадобная маса.
кісе́ль, ‑сялю, м.
1. Кіслая студзяністая страва з аўсянай мукі або ягаднага соку, заваранага на крухмале. Аўсяны кісель. Кісель з журавін.
2. перан. Пра вязкую, клейкую масу. Хоць дажджоў даўно не было, конь раз-пораз чвякаў у чорным балотным кісялі, груз да кален[яў]. Мележ. // Пагард. Пра вялага, слабавольнага чалавека. — Не, не! — запратэставаў Лапко: не кажы мне гэтага! Трэба быць цвёрдым. А я — кісель. Колас.
•••
Дзесятая вада на кісялі гл. вада.
кісе́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кісялю (у 1 знач.).
•••
Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі гл. рака.
кісе́т, ‑а, М ‑сеце, м.
Тое, што і капшук. Сядзім з дзедам Лявонам на маіх калёсах, курым з яго кісета пахучую махорку. Каваль.
[Ад перс. kisä — кашалёк.]
кі́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Памянш.-ласк. да кіса.
кі́сла,
1. Прысл. да кіслы (у 3 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра кіслы смак. У роце кісла.
кіслава́льнік, ‑а, м.
Спец. Рабочы, які займаецца кіславаннем.
кіслава́льніца, ‑ы, ж.
Спец. Жан. да кіславальнік.