кіяскёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жан. да кіяскёр.
кія́х, ‑а, м.
Абл.
1. Пачатак кукурузы. На стале, засланым святочным абрусам, .. стаялі.. дзве пляшкі самагонкі, закаркаваныя кавалкамі кіяха. Шамякін.
2. толькі мн. (кіяхі́, ‑оў). Кукуруза. На агародзе, у кіяшніку [радысты] спыніліся. Кіяхі — як лес. Навуменка.
кія́шнік, ‑у, м., зб.
Абл. Сцёблы кукурузы з лісцем; кукурузныя бадылі. Ад лазовага плятня, за якім узвышаўся пажоўклы кіяшнік,.. [Пятра] аддзяляла нешырокая лагчына, парослая альховымі кустамі. Шамякін.