Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кізі́л, ‑у, м.

1. Паўднёвае дрэва або куст сямейства кізілавых з жоўтымі кветкамі.

2. зб. Цёмна-чырвоныя кіслыя і даўнія ягады гэтага дрэўца.

[Ад цюрк. кізіл — чырвоны.]

кізі́лавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кізілу. Кізілавы ліст. Кізілавае дрэва. // Прыгатаваны з кізілу; з кізілам. Кізілавае варэнне. Кізілавы квас.

2. у знач. наз. кізі́лавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносіцца кізіл і інш.

кізі́льнік, ‑у, м.

1. Кустовая расліна сямейства ружакветных з белымі або ружовымі кветкамі і дробнымі мучністымі ядомымі пладамі чырвонага або чорнага колеру.

2. Кусты, зараснікі кізілу.

кізі́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і кізілавы (у 1 знач.). Кізільная настойка.

кізя́к, ‑у; мн. кізякі, ‑оў; м.

Гной з дамешкай саломы, які на поўдні СССР высушваецца ў выглядзе цаглін і скарыстоўваецца як паліва. Мы ехалі па бязлеснай мясцовасці, дзе асноўным палівам быў кізяк. «ЛіМ».

[Цюрк.]

кізяко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кізяку. Кізяковы дым.