Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кіна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: кіно, кінематограф, напрыклад: кінагерой, кінакадр, кінаматэрыялы, кінафільм і інш.

[Ад грэч. kineō — рухаю.]

кінаактры́са, ‑ы, ж.

Жан. да кінаакцёр.

кінаакцёр, ‑а, м.

Акцёр, які знімаецца ў кінафільмах.

кінаальмана́х, ‑а, м.

Кінафільм, які складаецца з некалькіх самастойных фільмаў, аб’яднаных агульнай тэмай, адным жанрам і пад.

кінаама́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца кіназдымкай як аматар (у 2 знач.); кіналюбіцель.

кінаама́тарскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кінааматара. Кінааматарская студыя.

2. Які выконваецца, выкананы кінааматарамі.

кінаама́тарства, ‑а, н.

Занятак кінааматараў. Масавае кінааматарства.

кінаапара́т, ‑а, М ‑раце, м.

Апарат для здымак і паказу кінафільмаў. Змоўк кінаапарат, у зале загарэлася святло. Мяжэвіч.

кінаапарату́ра, ‑ы, ж., зб.

Сукупнасць апаратаў, машын і станкоў, якія скарыстоўваюцца ў кінематаграфіі.

кінаапера́тар, ‑а, м.

Спецыяліст, які знімае кінафільм.